Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста ў сувязі са смерцю экс-прэзідэнта Ізраіля Шымона Перэса выказаў спачуванні прэзідэнту Дзяржавы Ізраіль Рэувену Рыўліну, народу гэтай краіны, родным і блізкім Шымона Перэса.

«З глыбокім смуткам і болем ўспрынялі ў Рэспубліцы Беларусь паведамленне пра смерць Шымона Перэса — знакамітага палітычнага дзеяча, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, аднаго з сусветна вядомых прадстаўнікоў пакалення заснавальнікаў Ізраіля, якія нарадзіліся на беларускай зямлі. Добрая памяць аб ім застанецца з намі назаўсёды», — гаворыцца ў спачуванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?