Пасля пастаноўкі такога дыягназу як ВІЧ, людзей знаёмяць з правіламі паводзінаў і папярэджваюць іх пра крымінальную адказнасць за наўмыснае заражэнне вірусам.
Аднак жыхары горада Ліда вырашылі не звяртаць увагі на забарону. У першым выпадку дзяўчына распівала з мужчынам спіртныя напоі, а затым ён прапанаваў ёй уступіць у палавую сувязь.
«Па словах падазраванай, яна папярэдзіла пра сваё захворванне, аднак мужчына быў у стане алкагольнага ап'янення і праігнараваў папярэджанне», - паведамляе прэс-служба УУС Гродна..
У другім выпадку мужчына некалькі гадоў жыў з дзяўчынай і не казаў ёй пра сваё захворванне. У выніку праз пэўны час яна заразілася.
ВІЧ мае пэўны штам. Іншымі словамі, можна высветліць ад якога чалавека адбылося заражэнне. На сённяшні дзень прызначана экспертыза, і калі будзе даказана, што пацярпелых заразілі вірусам менавіта гэтыя людзі, падазраваным можа пагражаць да трынаццаці гадоў пазбаўлення волі.