Аляксандр Лукашэнка павіншаваў лідара партыі «Наперад, Італія» Сільвіа Берлусконі з 80-годдзем.

«Ваш багаты досвед дзяржаўнай дзейнасці, бясспрэчны аўтарытэт палітыка высокага класа разам з выключнай харызмай і невычэрпным аптымізмам садзейнічалі ўсебаковаму развіццю і ўмацаванню міжнародных пазіцый Італіі», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з цеплынёй згадвае сустрэчы з палітыкам, тую атмасферу прыязнасці, супрацоўніцтва і ўзаемаразумення, якая панавала на іх.

«Спадзяюся, што сяброўскія беларуска-італьянскія адносіны будуць і ў далейшым пашырацца з зададзеным Вамі тэмпам», - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?