Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп абвінаваціў пошукавік Google у адсейванні дрэнных навінаў ад яго суперніцы Хілары Клінтан.

«Паводле апытання Google, мы вядзем на два пункты па краіне. І гэта нягледзячы на тое, што пошукавая сістэма Google не прапускала дрэнныя навіны аб Хілары Клінтан. Як вам такое?», - абвясціў ён, выступаючы перад сваімі прыхільнікамі ў Вісконсіне.

Гаворка, па ўсёй бачнасці, ідзе аб тэорыі, што функцыя аўтазапаўнення ў Google прапаноўвае больш ухвальную лексіку пры запытах аб Хілары Клінтан. Упершыню гэтая тэорыя з'явілася ўлетку гэтага года на сайце SourceFed. Пазней яе падхапіла расійскае дзяржаўнае інфармагенцтва «Спутник».

Агенцтва апублікавала расследаванне, дзе сцвярджалася, што функцыя аўтазапаўнення пошукавага запыту ў Google выдае кампліменты Клінтан і абразы ў адрас Трампа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?