Раніцай 29 верасня блізу Чыжоўскага вадасховішча ў Мінску людзі заўважылі старую жанчыну, якая выглядала відавочна разгубленай, і выклікалі аператыўныя службы. Яна не змагла нічога пра сябе распавесці, таму шукаюцца яе родныя, распавялі ў пошукавым атрадзе «Анёл».

фота атрада «Анёл»

фота атрада «Анёл»

Прыкметы: на выгляд каля 80 гадоў, рост каля 150-155 см, нармальнага целаскладу, сівыя валасы.

Была апранута: паліто цёмна-шэрае доўгае, штаны чорныя, зімовыя чорныя чаравікі светлы хустку. Пры сабе мае кій.

Усіх, хто валодае інфармацыяй аб зніклым чалавеку, просьба паведаміць па нумарах тэлефонаў: ПСО «Анёл» 8 (033) 6666 033 або 102 (міліцыя).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?