Камісія па бяспецы спажывецкіх тавараў ЗША пачала працу з паўднёвакарэйскай кампаніяй Samsung у сувязі з паведамленнямі аб выбухах пральных машын. Як гаворыцца ў паведамленні камісіі, некаторыя мадэлі машын з вертыкальнай загрузкай бялізны ўяўляюць небяспеку для спажыўцоў пры мыцці пасцельнай бялізны ці буйнагабарытных прадметаў.

Для прадухілення інцыдэнтаў у камісіі рэкамендуюць праць габарытную бялізну ў рэжыме далікатнага мыцця. Няспраўнасць выяўлена ў машынах, вырабленых з 2011 па 2016 год. Канкрэтныя мадэлі пральных машын у паведамленні камісіі не называюцца. Даведацца, ці ўваходзіць пэўная мадэль у лік патэнцыйна небяспечных, можна на сайце Samsung.

Па дадзеных ABC News, агулам была атрыманая 21 скарга на выпадкі выбухаў пральных машын.

***

У пачатку верасня 2016 года Samsung абвясціла пра адклiканне тэлефонаў Galaxy Note 7 у сувязі з няспраўнасцю батарэй, якая можа прывесці да ўзгарання. Тэлефоны гэтай мадэлі сталі забараняць браць на борт самалётаў некаторых авіякампаній.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?