sk.gov.by

sk.gov.by

Цела мужчыны з колата-рэзанымі ранамі знайшлі ў кустах на абочыне дарогі побач з вёскай Хрыпкі Шумілінскага раёна, паведамляе ўпраўленне СК па рэгіёне.

Следчыя высветлілі асобу забітага — гэта 33-гадовы жыхар Віцебска, намеснік дырэктара адной з фірмаў горада. Напярэдадні вечарам ён паехаў на сваёй BMW X5 у Гарадок, каб купіць нерухомасць як прыватная асоба. Дадому мужчына не вярнуўся, і сваякі звярнуліся ў міліцыю.

sk.gov.by

sk.gov.by

Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрыманы 34-гадовы несудзімы жыхар Гарадка. З ім працуюць следчыя. Падазраваны быў непасрэдна датычны да заключэння здзелкі.

Знайшлі і аўтамабіль загінулага — ён знаходзіўся ў гаражным кааператыве Гарадка. Замест сапраўдных на машыне былі транзітныя нумары Расійскай Федэрацыі. У гаражы таксама выявілі сапраўдныя нумарныя знакі, асабістыя рэчы забітага, залатыя ўпрыгажэнні, дакументы, прылада злачынства — штык-нож.

sk.gov.by

sk.gov.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?