Беларусь у 2015 годзе экспартавала ў Расію 573 тыс. тон яблыкаў і грыбоў, што ў пяць разоў перавышае сабраны ў краіне ўраджай. Пра гэта паведаміў намеснік генпракурора РФ Уладзімір Маліноўскі на пасяджэнні аб'яднанай калегіі Генеральных пракуратур Расіі і Беларусі.
«Забароненыя да ўвозу ў Расіі тавары нярэдка пастаўляюцца па падробленых таварасуправаджальных і фітасанітарных дакументах. Так, напрыклад, у 2015 годзе ў Расею экспартавана 573 тыс. тон беларускіх яблыкаў і грыбоў. Па дадзеных Мінсельгаса Беларусі, гэта ў пяць разоў перавышае сабраны ўраджай», - сказаў Маліноўскі.
Сітуацыю, паводле яго слоў, пагаршае тое, што на мяжы Расіі і Беларусі не праводзіцца фітасанітарны кантроль ўвозімых тавараў.
Пасяджэнне аб'яднанай калегіі генпракуратур дзвюх краін было прысвечана пытанням арганізацыі ўзаемадзеяння праваахоўных органаў Саюзнай дзяржавы і павышэння эфектыўнасці пракурорскага нагляду ў сферы барацьбы з мытнымі злачынствамі.