У «Макдональдс» на Лагойскім тракце з'явіліся першыя тэрміналы самаабслугоўвання, праз якія можна зрабіць і аплаціць заказ, мінуючы касіра. Іх заўважыў карыстальнік Facebook Аляксандр Нікалайчук.

фота Аляксандра Нікалайчука

фота Аляксандра Нікалайчука

У установе ўстаноўлена два сэнсарныя тэрміналы. Прынцып іх працы просты: спачатку вы выбіраеце патрэбныя пазіцыі ў меню, аплачваеце заказ картай і атрымліваеце чэк з парадкавым нумарам. Далей трэба прайсці да касы выдачы і забраць заказ у парадку электроннай чаргі.

Фота Аляксандра Нікалайчука

Фота Аляксандра Нікалайчука

Такія аўтаматы ў рэстаранах сеткі працуюць не толькі ў Еўропе, але і ў Расіі і Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?