У Эстоніі закрываюцца дзве апошнія друкаваныя газеты на рускай мове, паведаміў выдавец AS Postimees Grupp.

postimees.ee

Газета Postimees на рускай мове выйшла апошні раз 29 верасня, а штотыднёвік «День за днём» чытачы ў апошні раз атрымаюць 1 кастрычніка.

Выдавецтва плануе развіваць парталы Rus.Postimees.ee, Limon.ee і Krasotka.ee.

Сваё рашэнне выдавец патлумачыў тым, што на сённяшні дзень у гэтых анлайн-рэсурсаў у два разы больш чытачоў, чым у друкаваных выданняў, і там больш актыўна замаўляюць рэкламу.

«У апошнія гады скарачаецца колькасць падпісчыкаў і чытачоў ўсіх рускамоўных газет, якія выпускаюцца ў Эстоніі. У той жа час рускамоўныя анлайн-выданні дэманструюць устойлівы рост колькасці чытачоў», — сказаў старшыня праўлення AS Postimees Grupp Пеэп Кала.

Усім падпісчыкам вернуць грошы за неатрыманыя нумары газет. Кліентам, якія замовілі аб'явы ў газетах «Postimees на русском языке» і «День за днем, таксама вернуць грошы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0