На станцыі Хобакен у Нью-Джэрсі (ЗША) цягнік урэзаўся ў платформу падчас ранішняй гадзіны пік у чацвер. Прадстаўніца транспартнага ведамства ў Нью-Джэрсі паведаміла, што параненыя больш за 100 чалавек.

Reuters

Многія з іх, па яе словах, знаходзяцца ў крытычным стане.

Амерыканскія СМІ паведамляюць пра трох загінулых, пацверджання гэтаму пакуль няма.

На фотаздымках з месца падзей відаць, што чыгуначны састаў моцна пашкоджаны, як і сам будынак станцыі. Мяркуючы па паведамленнях відавочцаў, цягнік не спыніўся ля буфернага стопара, а працягнуў рух, пратараніўшы залу чакання. У выніку павалілася частка даху над ім.

У дадзены момант чыгуначны рух на станцыі цалкам прыпынены.

Getty

Станцыя Хобакен знаходзіцца прыкладна ў 11 км ад горада Нью-Ёрк — населеныя пункты раздзяляе рака Гудзон. Станцыя з'яўляецца канчатковым пунктам некалькіх чыгуначных ліній і важным перасадачным пунктам на шляху на Манхэтэн.

Як распавёў сведка таго, што адбылося, цягнік цалкам сышоў з рэек.

«Я не быў на гэтым цягніку, але я прыехаў амаль адразу ж, пасля таго як гэта здарылася. З даху лілася вада, а людзі вылазілі з вокнаў», — распавёў Бэн Фэрклаф. «Было мноства пацярпелых», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?