Арганізацыя Аб'яднаных Нацый у Беларусі аб'яўляе набор маладых людзей ва ўзросце ад 15 да 24 гадоў у Моладзевую раду, паведамілі ў дэпартаменце грамадскай інфармацыі ААН у Беларусі.

Маладыя людзі з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якія цікавяцца працай ААН і імкнуцца змяніць свет і краіну да лепшага, могуць падаць заяўку да 3 кастрычніка ўключна. Моладзевая рада ААН будзе адыгрываць актыўную ролю ў вырашэнні пытанняў, якія тычацца моладзі, а таксама садзейнічаць прасоўванню Мэтаў устойлівага развіцця, умацаванню ўзаемадзеяння паміж маладымі людзьмі і агенцтвамі сістэмы ААН.

У Беларусі ўдзел моладзі ў прыняцці рашэнняў у сферы развіцця прапагандуецца праз нацыянальныя форумы, а таксама дзіцячыя і моладзевыя парады і парламенты, створаныя ў 23 гарадах рэспублікі, якія далучыліся да глабальнай ініцыятывы «Гарады, прыязныя дзецям».

ААН у Беларусі імкнецца залучаць моладзь у сваю дзейнасць — з гэтай мэтай і была заснаваная Моладзевая рада ААН. Гэты орган закліканы граць актыўную ролю ў кансультатыўнай дзейнасці па пытаннях моладзі, павышэнні ўзроўню інфармаванасці аб памкненнях, патрэбах і праблемах моладзі.

У склад Моладзевай рады ААН у Беларусі ўвойдуць 11 маладых людзей — прадстаўнікі розных сацыяльных слаёў і прафесійных груп, розных інтарэсаў і ўзроўню адукацыі. Чакаецца, што склад рады будзе гендэрна збалансаваны. Сябры Моладзевай рады ААН абіраюцца тэрмінам на 1 год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0