Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі з 1 кастрычніка адмяняе некаторыя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа, адпаведная інфармацыя размешчаная на сайце аддзялення.

Так, з 1 кастрычніка на ўчастку Мінск — Маладзечна будуць адмененыя цягнікі:

  • №6761 Мінск-Пасажырскі — Аляхновічы, па суботах (адпраўленне са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 09.12);
  • №6762 Аляхновiчы — Мiнск-Пасажырскi, па суботах (адпр. са ст. Аляхновічы ў 14.50);
  • №6763 Мінск-Паўночны — Аляхновічы, па пятніцах і нядзелях (адпр. са ст. Мінск-Паўночны ў 15.21);
  • №6764 Аляхновiчы — Мiнск-Паўночны, па пятніцах і нядзелях (адпр. са ст. Аляхновічы ў 16.58);
  • №6765 Мінск-Паўночны — Аляхновічы, па пятніцах і нядзелях (адпр. са ст. Мінск-Паўночны у 16.12);
  • №6766 Аляхновiчы — Мiнск-Паўночны па пятніцах і нядзелях (адпр. са ст. Аляхновічы ў 19.09).

На ўчастку Маладзечна — Круляўшчызна перастануць курсіраваць цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа:

  • №6682 Маладзечна — Параф'янаў, па суботах (адпр. са ст. Маладзечна ў 8/3);
  • №6681 Параф'янаў — Маладзечна, па суботах (адпр. са ст. Параф'янаў ў 10.11).

На ўчастку Мінск — Асіповічы будуць адмененыя цягнікі:

  • №6732 Мінск-Пасажырскі — Талька, па суботах (адпр. са ст. Мiнск-Пасажырскi ў 10.42);
  • №6733 Талька — Мінск-Пасажырскі, па суботах (адпр. са ст. Талька ў 12.45).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0