ЗША праінфармуюць Расію аб тым, што прыпыняюць дыпламатычнае супрацоўніцтва з ёй у Сірыі. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на неназваных амерыканскіх чыноўнікаў.

Напярэдадні ў Дзярждэпартаменце ЗША паведамілі, што дзяржсакратар Джон Керы ў тэлефоннай размове з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым прыгразіў прыпыненнем супрацоўніцтва па Сірыі. Керы заявіў, што Расія павінна спыніць наступ на Алепа і аднавіць рэжым спынення агню.

Намеснік кіраўніка МЗС Расіі Сяргей Рабкоў назваў гэта «палітыкай пагроз і шантажу». Паводле яго слоў, такі падыход накіраваны на тое, каб «навязаць выгадныя ЗША і іх кліентам рашэнні».

Пазней Кірбі заявіў, што ЗША абмяркоўваюць «недыпламатычныя адказы» на зрыў перамір'я ў Сірыі. Паводле дадзеных Reuters, гэтыя меры прадугледжваюць у асноўным выкарыстанне ваеннай сілы. У прыватнасці, абмяркоўваўся дазвол саюзнікам у краінах Персідскага заліва забяспечваць апазіцыю больш магутнай зброяй. Таксама разглядаўся сцэнар нанясення ўдару па авіябазе урадавых войскаў. Акрамя гэтага, ЗША думаюць пра адпраўку дадатковых байцоў спецназа для навучання і кансультавання сірыйскіх і курдскіх паўстанцаў. Дадаткам да гэтага можа стаць павелічэнне групоўкі караблёў і авіяцыі ва ўсходнім Міжземнамор'і.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?