Ва ўсходнім Алепа расце колькасць дзяцей, якія пакутуюць псіхічнымі расстройствамі, паведаміў доктар, які працуе ў рэгіёне, які знаходзіцца пад кантролем паўстанцаў.

Getty Images

Getty Images

Доктар Хатэм, які ўзначальвае адну з дзіцячых бальніц у Алепа, заявіў Бі-бі-сі, што каля 10% дзяцей, якіх ён бачыць штодня, пакутуюць ад розных псіхічных адхіленняў.

Доктар звязвае гэта з авіяўдарамі, якія наносяць па рэгіёне Расія і ўрад Сірыі.

Лячыць такіх дзяцей, паводле яго слоў, немагчыма, бо для гэтага трэба ліквідаваць прычыну — самі авіяўдары. Доктар кажа, што колькасць дзяцей з псіхічнымі захворваннямі будзе расці.

Паводле яго ацэнак, пасля таго, як тыдзень таму было парушана перамір'е, на ўсходзе Алепа штодня гінуць каля 30 дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?