Футбольныя спецыялісты вядуць дыскусію наконт стварэння ў Беларусі прафесійнай футбольнай лігі. Яе патэнцыйная назва — «Майстар-Ліга» (менавіта так, па-беларуску).

Сяргей Новікаў.

Сяргей Новікаў.

Журналіст «Прэсбола» Сяргей Новікаў падзяліўся меркаваннем з гэтай нагоды:

— Сваю веру ў магчымасць паспяховай «дзвіжухі» гатовы падмацаваць, калі заўгодна, парадамі па дробязях. Напрыклад, такімі. Адразу зацвердзіць двухмоўе ў назве. Ясна, што ліга, калі яе створаць, куды часцей будзе згадвацца ў рускамоўным кантэксце. Дык якая ж тады «Майстар-лiга»? Вы ўжо пашкадуйце вядучых эфірных навін. Як скланяць ім задуманы праект? Што рабіць, скажам, з давальным або месным склонамі? Можа, досыць аналагічных запінак з «Крумкачамi»? Дык там хоць пераклад на рускую дакладна шкодзіць іміджава. Але тут што перашкаджае «Мастер-ліге» гучаць паўнапраўна з беларускай версіяй? Вы, братцы, калі ўжо сабраліся заваёўваць і аб'ядноўваць балельшчыцкія масы, не множце банальныя дробязі, якія будуць іх толькі раз'ядноўваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?