Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў адмовіўся прасіць прабачэння за гібель рэйса MH17 ў сувязі з дакладам міжнароднай камісіі, згодна з якім ракетны комплекс «Бук», з якога збілі самалёт, прыбыў у Данбас з Расіі, а затым быў вывезены назад.

«Прынесці прабачэнні за што?» — спытаў ён у адказ на прапанову вядучага Бі-бі-сі Стывена Сакура выбачыцца ў сувязі з апублікаванай камісіяй інфармацыяй.

Па словах міністра, Расія мае намер дачакацца канчатковых вынікаў расследавання, бо яно яшчэ не скончанае. «Ёсць сто імёнаў, якія фігуруюць у расследаванні, але яны пакуль нават не праходзяць у якасці падазраваных», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?