Генэральны сакратар NATO Яап дэ Хооп Схэфэр у панядзелак праводзіць у Кіеве перамовы з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам.

Як чакаецца, гаворка на сустрэчы пойдзе пра магчымасьці далучэньня Ўкраіны да Паўночнаатлянтычнага блоку.

Пад час паездкі генсакратара NATO суправаджаюць прадстаўнікі усіх 26 краін, што ўваходзяць у Альянс.

У прэс‑службе прэзыдэнта Ўкраіны паведамляюць, што прыбыцьцю дэлегацыі папярэднічала асабістае запрашэньне Віктара Юшчанкі.

Украіна імкнецца стаць чальцом NATO, і ўлады краіны спадзяюцца да канца году пераадолець чарговы этап складанай працэдуры на шляху ўступленьня ў Альянс, г.зн. атрымаць запрашэньне да ажыцьцяўленьня г.зв. Пляну дзеяньняў па ўступленьні ў NATО.

Украіна разьлічвала прыступіць да Пляну нашмат раней, але ў красавіку, на саміце Альянсу у Бухарэсьце заяўка Кіева была адкладзена на больш позьня тэрміны.

Паводле Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0