Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што сістэма дзяржаўнага кіравання ў краіне вельмі неэфектыўная і ўсю яе неабходна памяняць.

Reuters

Reuters

«Трэба прызнацца, што тая крытыка, якая раздаецца ў адрас сістэмы дзяржаўнага кіравання за недастатковую гнуткасць, нізкую эфектыўнасць, яна абсалютна справядлівая. Дзяржаўная машына, сапраўды, непаваротлівая. Трэба шчыра сказаць, што яе каэфіцыент карыснага дзеяння застаецца нізкім», — сказаў Мядзведзеў на Міжнародным інвестыцыйным форуме ў Сочы.

Па словах прэм'ера, цяперашняя дзяржаўная машына захоўвае элементы яшчэ савецкіх кіраўнічых механізмаў.

«Нізкая эфектыўнасць сістэмы дзяржкіравання — гэта адзін з ключавых фактараў, які стрымлівае развіццё краіны, — сказаў Мядзведзеў. — Менавіта таму мы сёння, не без цяжкасцяў і не без праблем, стараемся пераходзіць ад мадэлі кіравання «па даручэннях» да кіравання па выніках. Гэта значыць, да праектнага падыходу».

Аб неабходнасці замены расійскай сістэмы дзяржкіравання неаднаразова, у тым ліку і на форуме ў Сочы, заяўляў экс-міністр фінансаў, кіраўнік Цэнтра стратэгічных распрацовак Аляксей Кудрын. Паводле яго слоў, дзяржаўныя інстытуты ў іх цяперашнім стане замінаюць развіццю расійскай эканомікі і вядуць да зацяжной стагнацыі.

Аляксей Кудрын быў пазбаўлены ўсіх дзяржаўных пастоў восенню 2011 года распараджэннем Дзмітрыя Мядзведзева, які ў той час знаходзіўся на пасадзе прэзідэнта РФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?