Па падазрэнні ў прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў аднавяскоўцу затрыманыя 21-гадовы і 26-гадовы жыхары вёскі Лумна Камянецкага раёна.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова, днём 27 верасня мужчыны ў доме 21-гадовага маладога чалавека ўжывалі алкагольныя напоі разам з 59-гадовым аднавяскоўцам.

Падчас узніклага канфлікту гаспадар разам з 26-гадовым госцем нанеслі 59-гадоваму мужчыну шматлікія ўдары кулакамі ў вобласць галавы і цела. Затым яны змясцілі збітага мужчыну ў багажнік легкавога аўтамабіля свайго знаёмага і адвезлі дадому.

Хуткую дапамогу выклікалі суседзі пацярпелага, якія ўбачылі, як таго ў несвядомым стане выцягнулі з транспартнага сродку. Медыкі даставілі мужчыну ў бальніцу. Ён знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні ў крытычным стане з цяжкай чэрапна-мазгавой траўмай, пераломамі рэбраў і правай рукі.

Камянецкі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў справу па ч. 2 арт. 147 КК (наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў групай асоб).

Падазраваныя ў здзяйсненні злачынства нідзе не працуюць, раней неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення.

30 верасня следчымі ў дачыненні да мужчын ужытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?