Юры Азаронак фота ief.moy.su |
«Я ўспрыняў гэтую навіну дастаткова спакойна. Вызначуся бліжэйшым часам з тым, дзе буду працаваць. Маю прафесію рэжысёра ў мяне не забяруць. Я як быў чалавекам прэзідэнта, так ім і застануся. І буду працаваць на карысць дзяржаве», — зазначае сам Юрый Азаронак.
2 траўня 2005 года загадам Лукашэнкі Азаронак быў прызначаны на пасаду намесніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі, дагэтуль ён працаваў прэс‑сакратаром у Генеральнай пракуратуры.
Азаронак запомніўся найперш сваімі прапагандысцкімі фільмамі, якія працягваў здымаць і на новай пасадзе. Яго стужка «Духоўная вайна» ў 2006 годзе была адзначана прызам Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі, а тэлепраграма «Канспіралогія» атрымала прэмію прэзідэнта «За духоўнае адраджэнне». Азаронак таксама быў кіраўніком беларускай делегацыі на конкурсе «Еўрабачанне‑2008».
Хто зойме месца намесніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі замест Юрыя Азаронка пакуль невядома.