Нямецкая паліцыя зрабіла амерыканскаму акцёру Арнольду Шварцнегеру вымову за язду на ровары па вакзале Мюнхена. Пра гэта ў суботу, 1 кастрычніка, паведамляе Bild.

Bundespolizei München

Bundespolizei München

Вартавыя парадку ўбачылі двух веласіпедыстаў, якія хутка ехалі па чыгуначнай станцыі. Адзін з дзяжурных пагнаўся за імі і, параўняўшыся з тым, які ехаў ззаду, пачаў тлумачыць небяспеку такіх паводзінаў. Мужчына адказаў, што з'яўляецца целаахоўнікам Шварцнегера.

Вартавы парадку прыняў гэта за жарт, аднак потым убачыў, што другі парушальнік — сапраўды зорка «Тэрмінатара».

У адказ на тлумачэнні паліцэйскіх 69-гадовы Шварцнегер адказаў, што ў яго баляць ногі і хадзіць яму цяжка. У якасці кампенсацыі ён прапанаваў вартавым парадку зрабіць з ім сэлфі (фатаграфіі распаўсюдзіла прэс-служба мюнхенскай паліцыі).

Пасля нядоўгай размовы з імі акцёр сышоў з вакзала пешшу праз паўночны ўваход, каціўшы ровар побач.

Арнольд Шварцнегер — амерыканскі акцёр, культурыст і палітык аўстрыйскага паходжання, 38-ы губернатар Каліфорніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?