Грамадства2020

United Company папрасіла прабачэння ў Лабадзенкі за рускую мову

Глебу Лабадзенку прыйшоў ліст за подпісам кіраўніка кампаніі Міхаіла Юрковіча.

АЗС пад Стоўбцамі. Фота Настассі Роўды

«Добры дзень, паважаны Глеб Паўлавіч!

Ад імя кампаніі СТАА «Юнайтэд Компані», хочам перапрасіць Вас за высланы супрацоўнікам нашай кампаніі Кулаком В.В. адказ на рускай мове на Вашу заўвагу ў кнізе водгукаў і прапаноў ад 21.08.2016 г., напісаную на беларускай мове. Мы правялі тлумачальную працу з кіраўнікамі сярэдняга звяна і прымем адпаведныя меры па выкананні заканадаўства ў дачыненні да патрабаванняў пісьмовых адказаў на пісьмовыя звароты грамадзян для прадухілення аналагічных выпадкаў у будучыні».

Нагадаем, што ў Глеба Лабадзенкі былі дзве прэтэнзіі да кампаніі.

Першая тычылася таго, што на АЗС пад Стоўбцамі не захацелі пераключаць канал «Россия 24». Пазней Міністэрства інфармацыі патлумачыла, што паводле заканадаўства ў грамадскім месцы можна трансляваць толькі дзевяць каналаў так званага «сацыяльнага пакета»: «Беларусь 1», «Беларусь 2», «Беларусь 3» і г.д. Канала «Россия 24» няма не толькі сярод гэтых дзевяці, але і сярод 209 замежных каналаў, дазволеных для трансляцыі ў Беларусі. Суд па гэтай справе мусіў адбыцца 28 верасня, але яго перанеслі, паколькі напярэдадні пратакол адправілі на дапрацоўку.

Другая прэтэнзія вынікала з першай. Пасля таго, як Глеб на беларускай мове ў кнізе скаргаў і прапаноў апісаў сітуацыю з нежаданнем супрацоўнікаў запраўкі пераключыць канал «Россия 24», яму прыйшоў адказ па-руску. Гэта з’яўляецца парушэннем заканадаўства, за што пагражае штраф ад 4 да 20 базавых велічыняў. Паралельна Глебу прыйшоў адказ з Генеральнай пракуратуры, што гэтая справа перададзеная на разгляд у пракуратуру Мінскай вобласці.

Каментары20

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Моцны смерч нарабіў бяды ў Гарадоцкім раёне ФОТЫ3

Моцны смерч нарабіў бяды ў Гарадоцкім раёне ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Вітаем на радзіме». Беларус распавёў пра затрыманне на мяжы за лайк і сапсаваны адпачынак10

У Італіі знайшлі цела 18-гадовай украінскай студэнткі. У дзень смерці ёй адмовілі ў працягу стажыроўкі

Начальнік сувязі 8-й арміі загінуў у выніку ўдару ўкраінскімі ракетамі

Толькі адзін выпускнік здаваў цэнтралізаваны экзамен па гэтым прадмеце3

Наталля Пяткевіч працягвае выгульваць амерыканскі гардэроб16

Кінолаг расказала пра просты тэст на выхаванасць сабакі1

Трамп абяцаў Пуціну разбамбіць Маскву к чортавай мацеры, калі Расія нападзе на Украіну6

«Вагнер» завербаваў людзей у Лондане, каб тыя выкралі расійскага бізнэсмена Чычваркіна. Адзін з іх перапісваўся з «Minsk KGB»6

Як Трамп выкарыстоўвае «тэорыю вар'ята», каб мяняць свет пад сябе. І ў яго атрымліваецца4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Моцны смерч нарабіў бяды ў Гарадоцкім раёне ФОТЫ3

Моцны смерч нарабіў бяды ў Гарадоцкім раёне ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць