Дзяржаўны банк Кітая выдзеліць «Беларусбанку» 100 млн долараў на фінансаванне наяўнай дзейнасці. Мемарандум аб выдзяленні крэдыту тэрмінам на тры гады быў падпісаны ў Пекіне, дзе з 28 па 30 верасня знаходзіўся з дзяржаўным візітам Аляксандр Лукашэнка.

Як тлумачыць прэс-служба «Беларусбанка», дакумент выказвае намеры кітайскага банка вылучыць «Беларусбанку» 100 млн долараў з 300-мільённай крэдытнай лініі, адкрытай у межах генеральнага крэдытнага пагаднення ад 2015 года. Яшчэ адным бокам мемарандума выступіла Міністэрства фінансаў Беларусі. Крэдыт тэрмінам на тры гады будзе накіраваны на фінансаванне наяўнай дзейнасці «Беларусбанка».

У працяг ўжо дасягнутых у чэрвені гэтага года дамоўленасцяў «Беларусбанк» і Дзяржаўны банк развіцця Кітая «замацавалі свае намеры» аб фінансаванні інвестыцыйнага праекта ЗТАА «Слаўкалій» у дагаворы аб выбарцы крэдытных сродкаў.

Акрамя таго, «Беларусбанк» і Міністэрства фінансаў Беларусі падпісалі з кітайскай CITIC Construction Co., Ltd. пагадненне аб узаемадзеянні па стварэнні беларуска-кітайскага інвестыцыйнага фонду.

«Такім чынам, створаная аснова для заснавання ў нашай краіне дэбютнай структуры, надзеленай функцыямі мабільнага ўніверсальнага інвестыцыйнага фонду, адкрытага для прытоку капіталу не толькі з Кітая і Беларусі, але і іншых краін. Фонд зможа самастойна вызначаць аб'екты для фінансавання, не абмяжоўваючыся праектамі, што рэалізуюцца Кітаем на тэрыторыі Беларусі. Доля ўдзелу «Беларусбанка» — 40%», — удакладняе прэс-служба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?