Мірэіль Хіндаян. Фота: Facebook.com
Сірыйская плыўчыха Мірэіль Хіндаян і яе 12-гадовы брат былі забітыя ў выніку бамбёжак горада Алепа. Пра гэта ў нядзелю, 2 кастрычніка, паведамляе The Independent са спасылкай на агенцтва Kantsasar.
Хіндаян атрымала раненні ў выніку абстрэлаў раёна, дзе пражывае шмат армянскіх мігрантаў. Ад раненняў яна памерла ў шпіталі. Яе брат таксама памёр ад траўмаў.