Фота прэс-службы прэзідэнта Украіны.

Фота прэс-службы прэзідэнта Украіны.

У часе наведвання Ізраіля для ўдзелу ў пахаванні былога кіраўніка краіны Шымона Перэса Пятро Парашэнка меў сустрэчу з патрыярхам Іерусалімскім Феафілам ІІІ.

Разам з ім Пятро Парашэнка пабываў у храме Труны Гасподняй.

«Ойча, вашы малітвы гранічна важныя для народа Украіны», — сказаў прэзідэнт Украіны ў звароце да патрыярха.

Ён выказаў падзяку Феафілу III за падтрымку з боку Іерусалімскага патрыярхату ў працэсе ажыццяўлення памкненняў ўкраінскага народа аб'яднацца ў Адзіную памесную аўтакефальную Украінскую праваслаўную царкву.

На сёння ва Украіне існуе як УПЦ Кіеўскага патрыярхата, так і УПЦ Маскоўскага патрыярхата, а таксама меншыя па колькасці вернікаў Украінская грэка-каталіцкая царква і Украінская аўтакефальная праваслаўная царква.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?