Супрацоўнік Міністэрства спорту і турызму Беларусі, які пранёс расійскі сцяг на адкрыцці Паралімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра, нічога не ведае пра кватэру, якую яму хочуць падарыць. Пра гэта Андрэй Фомачкін распавёў ТАСС.
ria.ru
«У мяне пакуль няма ніякай інфармацыі пра кватэру. Як толькі мне нешта скажуць, тады і буду думаць», — паведаміў ён.
Фомачкін адзначыў, што не пераследваў ніякіх карыслівых мэтаў. Паводле яго слоў, «гэта быў чыста чалавечы ўчынак, каб не толькі грамадзяне Расіі, але і ўся астатняя сусветная супольнасць звярнула ўвагу на сітуацыю».
«Спартоўцы да гэтых спаборніцтваў ішлі не адзін год — гэта сэнс іх жыцця. Чыноўнікі паступілі вельмі няправільна», — сказаў Фомачкін.
0
0
0
0
0
0