Беларуская пісьменніца, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2015 года, Святлана Алексіевіч у гасцях ва ўкраінскага журналіста Дзмітрыя Гардона паразважала пра сціплага хлопца з Санкт-Пецярбурга, пра якога кажа ўвесь свет.
— Час выкідае такіх пасрэднасцяў. Кожны час сваіх герояў знаходзіць. Няма чаго дэманізаваць Пуціна. Справа не ў ім. Гаворка ідзе пра калектыўнага Пуціна. Ён акумуляваў жаданні мільёнаў рускіх людзей: нязгоду са знявагай, беднасцю. Яны чамусьці не думаюць, што Захад і Амерыка не вінаватыя ў гэтым. Імперыя так хутка не вытраўліваецца са свядомасці.
Святлана Алексіевіч адзначае, што так шырока разрэкламаваны Пуціным «рускі свет» — гэта была спроба знайсці нібыта нацыянальную ідэю.
— А ў гэты час ціхенька разрабоўваюць велізарную краіну.
— Што будзе з Расіяй?
— Не ведаю. Ніхто не ведае, што варыцца ў рускім катле. Усё можа быць. З-за плячэй Пуціна яшчэ страшнейшыя фігуры выглянуць могуць.
Поўная версія размовы выйдзе 5 кастрычніка.