Кажан, які ляжаў на падлозе, быў знойдзены супрацоўнікам Мінскага метрапалітэна пад дзвярыма адміністрацыйнага корпуса.

Работнік метро ўзяў кажана, сфатаграфаваў і дапамог яму замацавацца на падаконніку будынка.

Як патлумачыў старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі малекулярнай заалогіі НПЦ па біарэсурсах НАН Беларусі па біярэсурсах Валерый Дамброўскі, гэта, меркавана, позні альбо двухколерны кажан. Такія віды ў Беларусі даволі распаўсюджаныя і з'яўляюцца сінантропнымі. Гэта значыць любяць сяліцца там, дзе жыве чалавек, і карыстаюцца выгодамі гарадоў. Ліхтары прыцягваюць насякомых, а казуркі — кажаноў. Да таго ж, у гарадах звычайна трохі вышэйшая тэмпература паветра, у выхадныя было асабліва цёплае надвор'е. Гэта тлумачыць актыўнасць кажаноў. Звярок, відаць, шукаў месца, дзе заснуць, але ў яго паўсталі нейкія праблемы.

На здымках відаць, як чалавек гладзіць кажана рукой. Па словах Валерыя Дамброўскага, кажаноў лепш наогул не чапаць. Яны могуць укусіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?