17—22 чэрвеня на базе Смаргонскага памежнага атраду пройдзе ваенна‑патрыятычны спартовы зьлёт праваслаўнай моладзі, ён прысьвечаны 90‑годзьдзю памежных войск Беларусі і 400‑годзьдзю з дня памяці князя Канстанціна Астроскага.

У зьлёце возьмуць удзел 11 каманд праваслаўнай моладзі ад усіх япархій Беларусі, сьвятары, адказныя за ўзаемадзеяньне з узброенымі сіламі епархіяльных упраў БПЦ, і ваенаслужачыя Смаргонскага пагранічнага атрада.

Цягам шасьці дзён удзельнікі наведаюць месцы баёў Першай сусьветнай, памежную заставу «Лынтупы» і камэндатуру «Гудагай», дзе азнаёмяцца з умовамі службы і побыту ваенных.

Апроч таго, афіцэры правядуць заняткі па агнявой і страявой падрыхтоўцы, азнаёмяць моладзь з асаблівасьцямі аховы дзяржаўнай мяжы і гісторыяй органаў памежнай службы.

Праграмай зьлёту прадугледжаны мэдыцынская і турыстычная падрыхтоўка, а таксама спартовае шматбор’е.

Завершыцца зьлёт 22 чэрвеня. У гэты дзень у храме Архістратыга Міхаіла Смаргонскага памежнага атрада япіскап Лідзкі і Наваградзкі Гурый адслужыць Літургіі, прымеркаваную да гераічнага подзьвіга памежнікаў ў чэрвені 1941 г.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0