Урадам вызначаныя «тры пункты росту, якія закладваюць аснову для паскарэння эканомікі», паведаміў кіраўнік Мінэканомікі Уладзімір Зіноўскі 3 кастрычніка на сустрэчы з членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.

Паводле яго слоў, першы заключаецца ў тым, што вызначаныя 74 інавацыйныя праекты, у тым ліку ў межах дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця на пяцігодку. «Гэта не закрыты пералік, на мой погляд, ён будзе прырастаць. У 2017 годзе плануецца завяршыць 19 праектаў, дзе будзе створана амаль тысяча новых высокапрадукцыйных працоўных месцаў. Гэта дасць магчымасць забяспечыць прырост ВУП у памеры прыблізна 0,12%. У далейшым ўнёсак гэтай праграмы будзе ўзрастаць, і ўжо блізу 2020 года складзе больш за 1%», — сказаў міністр.

Другі пункт росту звязаны з Беларуска-кітайскім індустрыяльным паркам. Паводле слоў Зіноўскага, 2017 год павінен стаць вызначальным у раскрыцці яго патэнцыялу і рэгістрацыі рэзідэнтаў новых інавацыйных кампаній. Агульны аб`ём інвестыцый у развіццё парка складзе не менш за 60-70 млн долараў. «Вынікі візіту кіраўніка дзяржавы ў КНР дазваляюць аптымістычна глядзець на гэтае пытанне», — адзначыў кіраўнік Мінэканомікі.

Трэці пункт росту — новыя працоўныя месцы ў малым і сярэднім бізнесе, у сферы паслуг. «Тут вялікі патэнцыял імпартазамяшчэння і рэгіянальных інавацый», — упэўнены міністр. Паводле яго слоў, ключавыя паказчыкі па працоўных месцах на 2017 год фармуюцца зыходзячы з мэтавай задачы падтрымкі гэтага сектара.

Зіноўскі паведаміў, што на наступны год прагназуецца стварэнне не менш як 56 тыс. працоўных месцаў на сярэдніх і буйных прадпрыемствах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?