Прэзідэнт ФІФА Джані Інфанціна агучыў новую прапанову аб фармаце правядзення чэмпіянатаў свету па футболе.

«На чэмпіянаце свету можа згуляць 48 камандаў. Спачатку 32 зборныя згуляюць у адборачным раўндзе плэй-оф, 16 з іх спыняць выступленне пасля першага матчу. Іншыя 16 каманд будуць адбірацца як сеяныя. Пасля гэтага пачнецца групавая стадыя чэмпіянату свету.

Канчатковае рашэнне будзе прынята да 2017 года.

Ад 1998 года на чэмпіянатах свету гуляе 32 зборныя (ад 1982 да 1994 удзельнічалі 24 каманды). Раней гучала прапанова пашырыць колькасць удзельнікаў да 40 камандаў. У ЧС-2018 і ЧС-2022 возьме ўдзел 32 зборныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0