Сайт Беларускай чыгункі паведамляе, што прызначаецца дадатковы дзённы электрацягнік міжрэгіянальных ліній бізнэс-класа №717/718 Гомель — Мінск з 9 кастрычніка па 4 лістапада ў дзённы час па пятніцах і нядзелях, а таксама 7 лістапада.

Цягнік №717 Гомель — Мінск будзе адпраўляцца з Гомеля ў 11.00 і прыбываць у Мінск у 13.59.

У адваротным кірунку цягнік №718 Мінск — Гомель будзе адпраўляцца ў 14.47 і прыбываць у Гомель у 18.20 з прыпынкамі ў Бабруйску ў 16.23 і Жлобіне ў 17.10.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0