Нобелеўскую прэмію па фізіцы атрымалі Дэвід Таўлес, Джэй Ф. Дункан М. Халдэйн і Майкл Кастэрліц за адкрыцці тапалагічнай фазы эвалюцыі і тапалагічных фаз матэрыі.

У ходзе цырымоніі прадстаўнік Нобелеўскай асамблеі паспрабаваў растлумачыць, што такое тапалогія з дапамогай булачкі, абаранка і крэндзеля. Рэч у тым, што для тапалогіі важна толькі колькасць дзірак у гэтых вырабах: у булачцы з карыцай няма дзіркі, у абаранка — адна, у крэндзеля — дзве.

Кастэрліц і Таўлес у 1970-х гадах абверглі існуючую тэорыю, што звышправоднасць не можа быць у тонкіх пластах матэрыі. Яны даказалі, што звышправоднасць можа быць пры нізкай тэмпературы, а таксама патлумачылі механізм, пры якім яна знікае ў высокай тэмпературы.

У 1980-х Халдэйн адкрыў, як тапалагічныя напрацоўкі ў фізіцы могуць быць выкарыстаны для разумення пераваг ланцугоў малых магнітаў, якія былі знойдзены ў некаторых матэрыялах.

Прызавы фонд Нобелеўскай прэміі па кожнай намінацыі складае 8 млн шведскіх крон (прыкладна 937 тысяч даляраў).

У сераду назавуць лаўрэата па хіміі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?