Пасольства Расіі ў Дамаску было абстралянае з мінамётаў, ніхто з супрацоўнікаў не пацярпеў, паведамілі ў МЗС Расіі.
«Адна з мін выбухнула на тэрыторыі пасольства паблізу жылога комплексу. Толькі выпадкова ніхто з супрацоўнікаў нашага пасольства не пацярпеў. Дыпламатычнаму прадстаўніцтву нанесеная матэрыяльная шкода», — адзначылі ў МЗС.
Паводле дадзеных дыпламатаў, яшчэ дзве міны разарваліся побач з пасольствам. У МЗС таксама паведамілі, што абстрэл вёўся з прыгарада сірыйскай сталіцы Джабар, які кантралююць баевікі з груповак «Джабхат Фатх аш-Шам» (былая «Джебхат ан-Нусра») і «Файлак ар-Рахман».