Нацыянальны UWC камітэт аб'яўляе набор беларускіх вучняў на 2017-18 навучальны год у школы UWC. Мы прапануем стыпендыі ў наступныя каледжы:

Арменія - UWC Dilijan (0 — 80% фінансавання);

Боснія і Герцагавіна - UWC Mostar (0 — 75% фінансавання);

Індыя - UWC Mahindra College (0 — 60% фінансавання);

Кітай - UWC Changshu (0 — 49% фінансавання);

Нідэрланды - UWC Maastricht (100% фінансавання);

Сінгапур - UWCSEA (0 — 100% фінансавання).

Навучанне вядзецца на англійскай мове па сістэме Міжнароднага бакалаўрэата. Тэрмін навучання — 2 гады. Прэтэндэнты мусяць:

  • мець 16 год на 1 верасня 2017 г.,
  • быць навучэнцамі/-камі 10-ага альбо 11-ага класа,
  • мець грамадзянства Беларусі альбо дазвол на жыхарства.

Конкурс адбываецца ў 2 этапы.

На 1 тур трэба даслаць да 31 каcтрычніка 2016 г. на адрас [email protected]

  • запоўненую анкету (запампаваць тут),
  • копію ведамасці паспяховасці за мінулы навучальны год,
  • копіі грамат і дыпломаў, якія сведчаць пра грамадскую, творчую і спартыўную дзейнасць.

Кандыдаты, якія прайшлі на 2 тур, атрымаюць запрашэнні. Ён адбудзецца 26 - 27 снежня 2016 г. у выглядзе гутаркі дзеля выяўлення інтэлектуальнага ўзроўня і асабовых якасцяў кандыдата. Час і адрас будуць пазначаныя ў запрашэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?