На выхадных на авіяцыйным факультэце Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь прайшоў 18-ы выпуск курсантаў-авіятараў: лейтэнанцкія пагоны атрымалі 15 чалавек, паведаміла афіцыйнае выданне vsr.mil.by.
«Мы сёння выпускаем 15 афіцэраў-лётчыкаў для ВПС і войск СПА, МНС і авіяцыі Дзяржаўнага памежнага камітэта. На першым курсе ўся група выконвала палёты на планёрах Л-13 у Бабруйскім аэраклубе. Далей у залежнасці ад спецыяльнасці - франтавая ці армейская авіяцыя - курсанты ляталі на Як-52 і верталётах Мі-2. Сёння ўзровень падрыхтоўкі нашых выпускнікоў дастаткова вялікі. Налёт у кожнага з іх склаў каля 220 гадзін», — распавёў намеснік начальніка факультэта палкоўнік Юрый Золатаў.
На апошніх курсах пілоты лятаюць на верталётах Мі-8 і Мі-24, а таксама на рэактыўных самалётах Л-39.
Адначасова прэс-служба Мінабароны апублікавала у сваім акаўнце ў Youtube матывуючы ролік пра беларускую авіяцыю.