З-за моцнага ветру на 5 кастрычніка абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі, паведамілі беларускія метэаролагі.

Узмацненне ветру прагназуецца да 7-12 м/с паўночна-ўсходняга кірунку, месцамі чакаюцца парывы да 15-20 м/с. Будзе воблачна, пройдуць дажджы, па поўдні рэспублікі — моцныя.

Паветра днём прагрэецца ў найлепшым выпадку да 16 градусаў па паўднёвым раёнах, на паўднёвым усходзе да 9-14 градусаў. Ноччу мінімум складзе плюс 4 градусы, максімум — 10.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?