Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Пакістан, паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.

Праграмай візіту, які пройдзе 4-6 кастрычніка, запланаваны перамовы з прэм'ер-міністрам краіны Наваза Шарыфам, прэзідэнтам Мамнунам Хусэйнам, кіраўніцтвам пакістанскага парламента.

Па выніках сустрэч чакаецца падпісанне двухбаковых дакументаў па розных напрамках супрацоўніцтва.

Аляксандр Лукашэнка таксама прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця чацвёртага Беларуска-пакістанскага дзелавога і інвестыцыйнага форуму ў Ісламабадзе. Шэраг сустрэч і перамоваў з пакістанскімі партнёрамі запланаваны ў членаў беларускай дэлегацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0