Карпарацыя Google прадставіла флагманскія мадэлі сваіх смартфонаў, якія атрымалі назву Pixel і Pixel XL. Сярод ключавых функцый новых «гуглафонаў» — персанальны асістэнт, здольны падтрымліваць гутарку, сумяшчальнасць з фарматам «віртуальнай рэальнасці» і мінімальная цана ў 650 даляраў.

@google

Канцэпцыя новага тэлефона заснаваная на ўдасканаленай версіі «персанальнага асістэнта», знаёмага карыстальнікам iPhone (там гэтую ролю адыгрывае праграма Siri) і апаратаў на платформе Android, у якіх памочнікі ўключаюцца галасавой камандай «oк, Гугл». У новым тэлефоне асістэнт будзе здольны адказваць на больш складана сфармуляваныя пытанні, абапіраючыся на кантэкст гутаркі, гэта значыць фактычна падтрымліваць размову.

Такі асістэнт, спадзяюцца ў кампаніі, дазволіць карыстальнікам перайсці выключна на галасавыя зносіны з тэлефонам.

Таксама на прэзентацыі быў прэзентаваны абсалютна новы прадукт — «разумная» аўдыёкалонка Google Home, якая можа ўзаемадзейнічаць як са смартфонам, так і з некаторымі бытавымі прыборамі. Калонка таксама ўспрымае голас уладальніка і мае праграму-асістэнта, якая можа адказваць на пытанні голасам або выводзіць інфармацыю на ўбудаваны экран.

Тэлефоны Pixel працуюць на працэсарах Snapdragon 821, маюць 12- і васьмімегапіксельныя камеры, парты USB Type-C і сканар адбіткаў пальцаў на задняй панэлі. Цана самага таннага з іх — 649 даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?