Міністэрства інфармацыі стала ўладальнікам доляў у дзвюх радыёстанцыях і адным кабельным аператары Беларусі. Гэта вынікае з пастановы Савета міністраў № 794 ад 30 верасня.

Урад даручыў перадаць у аператыўнае ўпраўленне Міністэрства інфармацыі долі ў статутным фондзе трох прадпрыемстваў, якія знаходзяцца ў гаспадарчым вядзенні рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі радыётэлевізійны перадаючы цэнтр».

Гэта беларуска-амерыканскае сумеснае прадпрыемства «Бі Эй Інтэрнэшнл» (доля Мінінфарма складзе 34%, што адпавядае ўнёску ў статутны фонд у памеры 44,2 тыс. даляраў); ТАА «Рэдакцыя радыёпраграмы «Рускае радыё» (34% і 367,2 беларускі рублёў); ТАА «Космас ТБ Медыя» (29% і 58 беларускіх рублёў).

Справа ў тым, што з 3 кастрычніка 2016 года «Беларускі радыётэлевізійны перадаючы цэнтр» далучыўся да «Белтэлекама». Такім чынам «Белтэлекам» стаў манапалістам у трансляцыі эфірнага радыё і ТБ. Па прыблізных ацэнах кампаніі, паслугамі эфірнага тэлебачання ў Беларусі карыстаецца каля паўмільёна чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?