16 чэрвеня ў Мінску невядомы малады чалавек выратаваў жыццё нецвярозаму пешаходу.

Паводле звестак сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі, каля 21.00 рэйсавы аўтобус, што пад\’язджаў да прыпынку «Праспект Любімава», збіў пешахода — мужчыну 45 гадоў у стане моцнага алкагольнага ап’янення.

Пешаход упаў на праезную частку, і аўтобус зачапіў колам яго галаву. Мужчыну развярнула, яго галава апынулася паміж сярэднім і заднім коламі аўтобуса. У той момант, калі трагедыя здавалася непазбежнай, пешахода адцягнуў невядомы хлопец.

Пацярпелы шпіталізаваны ў гарадскую бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0