Прагнозы метэаролагаў несуцяшальныя для людзей, але радасныя для руні: моцныя дажджы будуць ісці ў Беларусі яшчэ каля пяці дзён.

Тэмпература будзе трымацца запраўды кастрычніцкая: ад 6 да 11 градусаў. Месцамі ў ясныя ночы слупок тэрмометра будзе апускацца да 1—3 градусаў.

У другой дэкадзе месяца сінопыткі прагназуюць пагодныя дзянькі, але ўжо халодныя — ад 0 да 10 градусаў, з прымаразкамі. Другога бабінага лета больш не чакаецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?