«Апошні час вытворцы прадуктаў усё больш хітруюць, фасуючы ў стандартную ўпакоўку ўсё менш прадукту. Напрыклад, у пляшку кефіру наліваюць 950 ці 930, пры гэтым памер ўпакоўкі застаецца ранейшы. Тое самае робіцца і з сыпкімі прадуктамі, напрыклад, крупамі», — пішацца ў петыцыі.

Каб чалавеку лягчэй было параўноўваць прадукты, аўтар петыцыі прапануе Міністэрству антыманапольнага рэгулявання і гандлю абавязаць усе гандлёвыя аб'екты паказваць на цэнніку прадуктаў таксама і цану ў пераводзе да «круглай» меры — 1 л, 1 кг. А для дробных прадуктаў, такіх, як марозіва, — за 100 г. І рабіць гэта буйным шрыфтам.

Такая норма існуе, дарэчы, у Еўрасаюзе.

«Такія меры будуць зручныя купцам і будуць перашкаджаць стрымліваць схаваны рост цэнаў, калі вытворца, захоўваючы цану на бутэльку малака, да прыкладу, памяншае колькасць малака ў бутэльцы», — піша аўтар.

Новая норма, аднак, стварае дадатковыя задачы для крамаў: ім прыйдзецца вылічваць цану за кілё ці літр.

Варта нагадаць, што інтэрнэт-петыцыі не маюць юрыдычнай сілы. А вось кожны зварот з подпісам Міністэрства гандлю абавязанае разгледзець.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?