Ілюстрацыйнае фота.

Ілюстрацыйнае фота.

У пасёлку Гацук Слуцкага раёна малады чалавек паспрабаваў скрасці жывую курыцу. Яго дагналі, затрымалі і перадалі міліцыі, паведамляе прэс-служба УУС Мінаблвыканкама.

Жыхар Гацука звярнуў увагу на тое, што незнаёмы малады чалавек нахіліўся над суседскай курыцай, схапіў яе і паспрабаваў збегчы. Аклікнуўшы незнаёмца, мужчына накіраваўся да яго, а жонку папрасіў патэлефанаваць у міліцыю.

Але просьба пакінуць у спакоі бедную птушку не падзейнічала, невядомы, не выпускаючы з рук здабычу, кінуўся наўцёкі.

Пры гэтым зламыснік спрабаваў скруціць курыцы шыю, каб потым растлумачыць, што знайшоў птушку мёртвай.

Але далёка збегчы не ўдалося, яго дагнаў сведка злачынства. Завязалася бойка, у якой перамогу атрымаў гэты самы сведка.

Супрацоўнікі міліцыі, што прыбылі на месца здарэння, дазналіся, што злодзей - 27-гадовы жыхар Мінскага раёна, які трапіў у Гацук ў пошуках заробку.

Малады чалавек быў у стане ап'янення і толкам растлумачыць матыў учынку не змог. Заведзена крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0