Пра гэта паведаміла выконваючая абавязкі начальніка ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама — начальнік аддзела гарадской гаспадаркі Марына Малаева.
«Прынятае рашэнне Мінгарвыканкама аб уключэнні ацяплення з 6 кастрычніка ў дзіцячых дашкольных установах, школах, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх установах, установах сацыяльнага забеспячэння, музеях, дзяржаўных архівах і бібліятэках», — сказала Марына Малаева.
Цяпло падаюць па ўзгадненні з цеплазабеспячальнымі арганізацыямі пры наяўнасці пашпартоў гатоўнасці.
Пры тэмпературы паветра вышэйшай за 10 градусаў ацяпленне памяшканняў будуць праводзіць у рэжыме прапальвання.