Прамы авіярэйс Мінск—Ісламабад можа з'явіцца да сярэдзіны 2017 года, паведаміў журналістам дырэктар дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Уладзімір Косцін.

Сёння паміж урадамі Беларусі і Пакістана было падпісанае пагадненне аб паветраных зносінах, якое стварае нарматыўную базу для рэгулявання двухбаковых паветраных зносін.

Па словах Уладзіміра Косціна, падпісанне гэтага пагаднення будзе спрыяць развіццю міжнародных паветраных перавозак паміж дзяржавамі, аднак называць канкрэтныя тэрміны адкрыцця рэйсаў пакуль рана. «Трэба прайсці ўнутрыдзяржаўныя працэдуры, якія ў кожнай краіне доўжацца па-рознаму. Паводле папярэдніх дадзеных, гэта можа заняць ад шасці да дзевяці месяцаў, — растлумачыў ён.- - Пасля таго, як нам паведамяць пра праходжанне працэдур, дамова набывае моц на трыццаты дзень пасля яе падпісання».

Дырэктар дэпартамента сказаў, што пагадненне дасць магчымасць адкрыць прамы авіярэйс паміж Ісламабадам і Мінскам. «Далей мы плануем гэты рэйс пусціць альбо ў Амерыку, альбо ў Канаду», — адзначыў ён.

Уладзімір Косцін дадаў, што пры наяўнасці пасажырапатоку прамыя авіязносіны ў будучыні могуць адкрыць таксама паміж Мінскам і Карачы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?