Галоўны алтар у часе Будслаўскага фэсту сёлета паўстане ня з боку былога аэрадрому, як у мінулыя гады, а перад галоўным уваходам у храм.

Мяркуецца, што пілігрымам будзе зручней стаяць на Краснай плошчы. Сквэр на ёй быў акурат упарадкаваны.

На ўшанаваньне абраза Маці Божай Будслаўскай у мястэчка Будслаў, што на рэчцы Сэрвач, у Мядзельскім раёне, штогод 1 ліпеня зьбіраюцца дзясяткі тысяч паломнікаў з усяе Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?