Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам ва Узбекістан. Самалёт кіраўніка дзяржавы, следуючы па маршруце Ісламабад — Мінск, прызямліўся ў аэрапорце Самарканда.

Ля трапа самалёта Аляксандра Лукашэнкі сустрэў в.а. прэзідэнта Узбекістана, прэм'ер-міністр краіны Шаўкат Мірзіяеў.

Кіраўнік дзяржавы наведаў могілкі «Хазрат Хізр», размешчаныя побач з мемарыяльным комплексам Шахі Зінда, і ўсклаў кветкі на магілу Іслама Карымава. Пасля прысутныя ўшанавалі памяць першага прэзідэнта Узбекістана хвілінай маўчання.

Шаўкат Мірзіяеў распавёў кіраўніку Беларусі пра гісторыю могілак «Хазрат Хізр» і мемарыяльнага комплексу. Затым Аляксандр Лукашэнка накіраваўся ў Палац форумаў, дзе ўсклаў вянок да фатаграфіі Іслама Карымава.

Тут жа кіраўнік дзяржавы пагутарыў з ўдавой памерлага прэзідэнта Таццянай Карымавай і выказаў ёй свае спачуванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?