У Брэсце затрыманы ў стане алкагольнага ап'янення кіроўца маршрутнага таксі.

Як паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, 5 кастрычніка каля 19.10 у дзяжурную частку Дзяржаўтаінспекцыі паступіла інфармацыя, што на дваровай тэрыторыі на вуліцы Суворава кіроўца «Мерседэса-Спрынтэр» здзейсніў дробнае ДТЗ.

Супрацоўнікі ДАІ знайшлі аўтамабіль на скрыжаванні вуліц Суворава і 28 ліпеня. Фізічны стан кіроўцы «Мерседэса», 34-гадовага брэстаўчаніна, выклікаў сумнеў у інспектараў. Медыцынскі агляд выявіў у парах выдыханага кіроўцам паветра 3,12 праміле алкаголю.

Па словах мужчыны, у яго выхадны і раніцай ён выпіў піва. Пры гэтым на «Мерседэсе» былі замацаваныя рэгістрацыйныя знакі катэгорыі таксі.

У дачыненні да кіроўцы складзены адміністрацыйны матэрыял па ч. 1 арт. 18.16 КаАП, аўтамабіль змешчаны на штрафстаянку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?